Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 15 человек

Прыказкі і прымаўкі

Дата: 1 ноября 2022 в 21:09

Аб Радзіме

У сваім краі, як у раі.

Свая хатка, як родная матка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Свая старана не бывае халадна.

Кожная птушка свае гняздо любіць.

Усюды добра, а дома лепей.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Радзіма любая, што маці родная.

Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

Дома і салома ядома.

Кожны кулік жыве, дзе прывык.

На чужыне і камар гіне.

Аб маці

Пры сонейку цёпла, пры маці добра.

Матчыны рукі заўсёды мяккія.

У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.

Маміна крыло і ў дарозе цёплае.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Аб сяброўстве

Сябра за грошы не купіш.

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.

Не той сябра, хто мёдам мажа, а хто праўду кажа.

Аб працы

Не чакай з неба дараванага хлеба.

Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.

Не капаўшы студні, вады не піці.

Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.

Гультай і сядзець стамляецца.

Вочы страшацца, а рукі зробяць.

Дзе няма ахвоты, там няма работы.

З адкладу няма ладу.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – там пуста.

Якая справа, такая і слава.

Работа – не забота: забота, калі няма работы.

На свеце як бывае? Хто працуе, той і мае.

Той харош, хто да справы гож.

За што добра бярэшся, канца даб’ешся.

Рання птушка зярняткі клюе, а позняя – вочкі трэ.

Працуй да поту – з’ясі ў ахвоту.

Аб чалавечых якасцях

Адзін раз зманіш – другі не павераць.

Даражэйша не сняданне, а прывітанне.

На добрае пытанне добрае і апавяданне.

Добрае слова не забываецца.

Слоўка, як птушка: выпусціў – не вернеш.

Пяць разоў падумаў, адзін скажы.

Ласкавае слова, як сонейка грэе.

Тады слова серабро, калі справа – золата.

Як гукаюць, так і адгукаецца.

Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.

Не вугламі хата слаўная, а пірагамі.

Скоры паспех людзям на смех.

З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.

Добраму чалавечку добра і ў запечку.

З ліхім чалавекам і гадзіна векам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.